К 79-летию ГрГУ имени Янки Купалы в Покровском соборе совершили молебен

20 февраля 2019 года настоятель Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно протоиерей Георгий Рой, в сослужении протодиакона Дмитрия Шепелева совершил благодарственный молебен ко Господу нашему Иисусу Христу. Событие было приурочено к 79-летию ГрГУ имени Янки Купалы. Участие в молитве приняли  как руководство университета, так и все желающие сотрудники и студенты. 

Малебен аб паспяховым правядзенні ХVІІІ Міжнароднага фестывалю “Каложскі Благавест” адслужылі ў Пакроўскім саборы

20 лютага 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна пасля Боскай літургіі духаўнік Гродзенскай епархіі, кампазітар, протаіерэй Андрэй Бандарэнка ўзначаліў служэнне малебну аб паспяховым пачатку і правядзенні ХVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. Айцу Андрэю саслужылі: протаіерэй Уладзімір Барысевіч, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Аляксій Саўко, іерэй Павел Каспяровіч і протадыякан Дзімітрый Шэпелеў.

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах XVIII фестываля "Каложскі Благавест"

 

19 лютага 2019 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVIII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” адбыўся вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Пра гісторыю Праваслаўя ў Беларусі расказаў на курсах "Мова Нанова Гародня" настаяцель Пакроўскага сабора"

18 лютага 2019 года настаяцель Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой прыняў запрашэнне і выступіў дакладчыкам на курсах "Мова Нанова Гародня". Падчас сустрэчы айцец Георгій расказаў слухачам пра Праваслаўе: асаблівасьці духоўнага досведу і адрозненні ад іншых канфесій, ахарактарызаваў гістарычны працесс распаўсюджання Праваслаўя ў Беларусі і сучасны стан. 

У межах фестывалю “Каложскі Благавест” быў паказаны фільм пра свяціцеля Мікалая Японскага

В рамках фестиваля «Коложский Благовест» был показан фильм о свт. Николае Японском

18 лютага 2019 года ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора адбыўся кіналекторый. Лекторый традыцыйна правёў глава маладзёвага аддзела Гродзенскай епархіі протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік. Тэма сустрэчы, як і аднайменнага фільма, – “Праваслаўе ў Японіі”. Вы калі-небудзь справабалі растлумачыць сляпому, што такое чырвоны колер? А глухому – што такое нота “мі” другой актавы? Нават калі не спрабавалі, то паспрабуйце ўявіць. Толькі так вам удасца зразумець задачу, што стаяла перад свц. Мікалаем Японскім.

Фольк-гурт “Рада” выступіў у Пакроўскім саборы ў межах фестываля “Каложскі дабравест”

17 лютага 2019 года ў актавай зале Пакроўскага сабора адбылася імпрэза прысвечаная XVIII Міжнароднаму фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест”. Напярэдадні пачатку асноўных мерапрыемстваў фэсту, перад гарадзенцамі з праграммай традыцыйных беларускіх релігійных спеваў  выступіў мінскі фольк-гурт “Рада”.

“Тэрапія гармонамі, антыбіётыкамі, вітамінамі, мікраэлементамі...” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

17 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэарэтычнымі ведамі і практычным досведам з бацькамі-прыхаджанамі падзялілася ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак”  і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы – “Тэрапія гармонамі, антыбіётыкамі, вітамінамі, мікраэлементамі. Біяпрэпараты. Нашы сябры ці ворагі. Лечым насмарк, небяспека сасудазвужальных капляў”.

З пропаведдзю цвярозасці братчыкі праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” наведалі прыход Хрыстовага Нараджэння (м-н Дзевятоўка)

17 лютага 2019 года, у Нядзелю пра мытара і фарысея, “назарэі” праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” кафедральнага сабора горада Гродна маліліся, спавядаліся і прычашчаліся ў храме Свяціцеля Ціхана (м-н Дзевятоўка). Братчыкі таварыства на чале з духаўніком іерэем Міхаілам Перцам пасля таінства Еўхарыстыі падзяліліся досведам цвярозасці і цверазення з мясцовай абшчынай прыхода Хрыстовага Нараджэння. Пасля прэзентацыі духаўнік і члены ПТЦ “Пакроўскае” адказалі на пытанні прыхаджанаў.

Пропаведзь настаяцеля Пакроўскага сабора ў Нядзелю 38-ю пасля Пяцідзесятніцы

17 лютага 2019 года ў Нядзелю 38-ю пасля Пяцідзесятніцы Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ў саслужэнні протаіерэя Андрэя Бандарэнкі, дыякана Барыса Барадзінчыка ўзначаліў протаіерэй Георгій Рой. Пасля чытання Евангелля настаяцель звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.

У дзень свята Стрэчання Гасподняга архіепіскап Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў кафедральным саборы горада Гродна

В день праздника Сретения Господня архиепископ Артемий соврешил литургию в кафедральном соборе города Гродно

15 лютага 2019 года, у дзень свята Стрэчання Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства сабора.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS