Святынi

Цудатворная ікона Божай Маці «Казанская»

Ушанаванне Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы праваслаўным насельніцтвам г. Гродна пачалося з 1915 года. Ікона першапачаткова знаходзілася ў Свята-Сафійскім гродзенскім саборы. Калі ў 1915 годзе пры набліжэнні кайзераўскіх войскаў пачалася эвакуацыя насельніцтва з горада, а таксама эвакуацыя матерыяльных і культурна-духоўных каштоўнасцяў, Казанскі абраз Божай Маці павінен быў быць вывезны. Аднак калі камісія па эвакуацыі духоўных каштоўнасцяў паспрабавала ўскрыць ківот, у якім знаходзілася ікона, яны не змаглі гэтага зрабіць. Ключы ламаліся і нават спробы механічна адкрыць ківот аказаліся беспаспяховымі. Прысутныя пры гэтым святары ўбачылі ў гэтым праяву Божага Провіду аб тым, каб ікона засталася ў горадзе.

Ікона свяціцеля Мікалая Цудатворца з часцінкай яго мошчаў

Ікона свяціцеля Мікалая ў Свята-Пакроўскім саборы адзін з найбольш шанаваных абразоў сярод праваслаўных г. Гродна. Ікона знаходзіцца паміж цэнтральным Пакроўскім і Мікольскім прыдзеламі Сабора. Верагодна, ікона свяціцеля Мікалая першапачаткова была напісана для Мікольскага прыдзела Пакроўскага сабора. Свяціцель Мікалай на гэтай іконе выяўлены ў стылі жывапісу. Правай рукой ён бласлаўляе, а левай рукой трымае Евангелле. На галаве – мітра. Зверху – выявы Госпада Ісуса Хрыста і Прасвятой Дзевы Марыі. Вакол абраза зроблена шматколернае, пераважна залатое, узорнае цісненне.

Іконы навамучанікаў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна

Па завяршэнні рэстаўрацыйных работ у 2006 годзе ў цэнтральным нефе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора быў размешчаны рад новых іконаў навамучанікаў і вызнаўцаў, якія пакутавалі ў гады ганенняў ад багаборчай савецкай улады. Ідэя напісання такога іканаграфічнага рада належала Высокапраасвяшчэннейшаму Арцемію, архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму.

Іконы, што знаходзяцца на стаўпах храма, закліканы паказаць, што Царква стаіць на крыві мучанікаў. Іконы рэалістычныя і паказваюць святых і іх катаў. Усе гэтыя падзеі нядаўняга мінулага нашага народа і перасцярога сучаснікам ад выбару шляхоў няпраўды.

Святы мучанік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі

Асабліва шанаваная святыня Свята-Пакроўскага сабора – грабніца з часцінкай мошчаў святога страстацерпца дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага. Мошчы святога дзіцяткі Гаўрыіла 10 ліпеня 1944 года цалкам былі перанесены ў Гродзенскі Свята-Пакроўскі сабор. Святыня была схаваная ў рызніцы Свята-Пакроўскага сабора. Зроблена гэта было для таго, каб пазбегнуць канфіскацыі грабніцы савецкай уладай.

Копія крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай з часцінкамі мошчаў беларускіх святых

Шанаваная святыня Гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора – паклонны крыж-машчавік. Гэты крыж па памерах і форме ўяўляе сабой копію крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай – духоўнага сімвала беларускага народа.

Ікона вмч. Панцеляімана

Шанаваная ікона вялікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана была напісана ў рускім Панцеляіманавым манастыры на Афоне адмыслова для Гродзенскага Сафійскага сабора. Абраз быў перададзены храму 27 ліпеня 1882 года. У 1919 годзе пасля таго, як храм стаў каталіцкім, ікона была перанесена ў Свята-Пакроўскі сабор. З дня свайго з’яўлення ў Гродне гэты абраз карыстаўся вялікай пашанай у праваслаўных жыхароў горада.

Ікона з часц. мошчаў св. пр. Іаана Кармянскага

31 мая 1998 года адбылася кананізацыя Іаана Кармянскага ў ліку праведных як мясцовашанаванага святога Беларускай Праваслаўнай Царквы, якую ўзначальваў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў). На ўрачыстасці кананізацыі прысутнічаў таксама і кіроўны архіерэй Гродзенскай епархіі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Кішчанка).

Ікона з часц. мошчаў свц. Лаўрэнція Тураўскага

Ікона з часцінкай мошчаў свц. Лаўрэнція Тураўскага захоўваецца ў алтары Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна і выносіцца для пакланення ў дзень памяці свяціцеля – 11 лютага.

Ікона з часц. мошчаў свц. Інакенція (Веніямінава)

У алтары Мікольскага прыдзела Свята-Пакроўскага сабора захоўваецца ікона свяціцеля Інакенція (Веніямінава) з часцінкай яго пачэсных мошчаў. Гэта ікона была перададзена ў Свята-Пакроўскі кафедральны сабор у 1997 годзе як благаславенне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія ІІ.

Subscribe to RSS - Святынi