Дзень беларускага пісьменства адсвяткавалі ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы

4 верасня 2016 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адзначылі Дзень беларускага пісьменства. Боскую літургію на роднай мове ўзначаліў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой у саслуженні клірыкаў храма. Пасля святочнага набажэнства іерэй Павел Каспяровіч арганізаваў у бібліятэцы сабора прэзентацыю палічкі з беларускай духоўнай, гістарычнай і мастацкай літаратурай. Пазней у клубе праваслаўнай размовы прайшоў духоўна-літаратурна-музычны вечар  "Рэлігійныя матывы ў творчасці народных паэтаў Беларусі" з удзелам святароў Пакроўскага сабора, паэтаў, навукоўцаў, спевакоў, архіерэйскага хора і вернікаў горада Гродна.

Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы

Нагадаем, што Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы

Протаіерэй Георгій Рой. Пропаведзь 5 верасня 2016 года, Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна:

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У Евангеллі Хрыстос заўсёды імкнецца патлумачыць новыя рэаліі ўзаемаадносін Бога і чалавецтва. Яны сапраўды новыя, бо Сын Божы – адзіны ад Святой Троіцы, стаў чалавекам, каб Воля Божая запанавала у родзе людскім. Гэтыя новыя адносіны паміж Богам і чалавецтвам вызанчаюцца як Царства Божае. Тыя, хто жадае уз’яднацца з Богам, мусяць прыняць законы і логіку жыцця Царства Божага. Хрыстос, галоўным чынам, у прытчах тлумачыць розныя аспекты логікі жыцця грамадзян Царства Божага.

Сённяшняе евангельскае чытанне закранае адну з самых цяжкіх праблем чалавечых узаемаадносін – праблему даравання крыўд і няпраўд.

Якой логікай мы кіруемся, калі нехта нас крыўдзіць, ці дзее няпраўду у дачыненні да нас? Зразумела мы пачынаем бараніць сваю праўду і свае інтарэсы. Ці дрэнна гэта? Не, Гасподзь не забараняе нам бараніцца ад крыўд і няпраўд. Але Гасподзь забараняе нам пускаць зло ў сваю душу і жыццё. Ці не бывае так, што ўступаючы у такую барацьбу мы самі становімся нічым не лепшымі за тых, з кім змагаемся. Ці не бывае так, што ў барацьбе за праўду, у нашай душы ўзнікае абурэнне, злоба, раздражнёнасць, жаданне помсты. Чалавек зрабіў зло. Ён дрэнны. Ён вораг. І мае адносіны да яго павінны быць адпаведнымі. Ці не варта пакараць яго за ягонае зло? Гэта будзе справядліва! Гэта будзе яму добры урок!

І сапраўды, гэта справядліва, каб кожнае зло атрымала сваю помсту! Але будзем паслядоўнымі да канца. Ёсць і іншы ракурс нашага жыцця – нашыя ўзаемаадносіны з Богам. Дык давайце паглядзім на саміх сябе, так як мог бы бачыць нас Бог у святле Яго вечнай праўды і святасці. Колькі ж вялікіх і малых няпраўд выявіцца ў нашым жыцці, колькі недасканаласці, колькі граху?! Ну, што ж кажы Богу, каб Ён быў справядлівы ў судзе над табою, тваімі дзеямі, памкненнямі, пачуццямі, думкамі! Ці жадаеш ты гэтай справядлівасці ў судзе над табою?! Божа Святы і Праведны, жадаю Тваёй міласэрнасці, жадаю Твайго даравання, жадаю Твайго спачування, жадаю Твайго разумення слабой чалавечай натуры!

Жадаеш даравання, разумення і спачування да сябе ад Бога? Дык, і ты рабі тое, чаго ад Госпада чакаеш!

Амінь!

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства

СМІ пра нас:

Паэт Анатоль Брусевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры польскай філалогіі ГрДУ, на вечары распавядаў пра творчасць Янкі Купалы і адзначыў, што ў горадзе не так шмат пляцовак, дзе можна агучыць свае думкі і разважанні. "Релiгiйныя матывы важныя ў творчасці народных паэтаў Беларусі, іх было досыць шмат. Доўгі час тэма была пад забаронай, але нават сёння неяк па інэрцыі гэтая тэма мала асветленая. Таму ідэя такога вечара, дзе гучалі б творы ўсіх народных паэтаў Беларусі на рэлiгiйную тэматыку, вельмі важная. Я распавядаў пра першага народнага паэта Беларусі Янку Купалу. Гэта імя даследавалася добра, але мала ў плане хрысціянства. Тэма цікавая і актуальная і пра гэта трэба казаць, бо вытокі беларускага пісьменства і літаратуры - у хрысціянстве". Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/119/culture/17882/

© Твой стыль

Беларускае Радыё Рацыя:

Айцец Павал Каспяровіч: Трэба ведаць сучасны літаратурны працэс, у якім грамадстве мы жывем, якія плыні існуюць. Мы павінны свабодна адчуваць сябе з людзьмі розных поглядаў, і не павінны зачыняцца ў “канцлагеры”.

Чытай больш на www.racyja.com

Спіс удзельнікаў тэматычнай вечарыны  "Рэлігійныя матывы ў творчасці народных паэтаў Беларусі":

  • Протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Янкі Купалы". Анатоль Брусевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры польскай філалогіі  Гр ДУ імя Янкі Купалы.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Якуба Коласа". Анатоль Трафімчык - кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”, ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Пятруся Броўкі".  Іерэй Павел Каспяровіч -  клірык Свята- Пакроўскага сабора г. Гродна.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Пімена Панчанкі". Вольга Агапонава - аспірант кафедры рускай і замежнай  літаратуры ГрДУ імя Я Купалы.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Максіма Танка". Альжбета Даўгаполік - студэнтка  3 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Аркадзя Куляшова". Аліна Паўлоўская – студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Гр ДУ імя Янкі Купалы.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Рыгора Барадуліна". Дзімітрый Даўгаполік - студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Гр ДУ імя Янкі Купалы.
  • "Рэлігійныя матывы ў творчасці Ніла Гілевіча". Тамара Нуждзіна - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры літаратуры  МГПУ імя І.П. Шамякіна
  • Хор Свята - Пакроўскага сабора г. Гродна, бард Таццяна Салаўёва і спявак Алесь Дзянісаў.

Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы

"Слова - мой шлях да Бога," - Ніл Гілевіч.

Чакаем падрабязнае відэа з прамовамі удзельнікаў свята.

Мікалай БАЙДА

 

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Анатоль Брусевіч
Дзень беларускага пісьменства ў гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, протаіерэй Георгій Рой
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Альжбета Даўгаполік
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Альжбета Даўгаполік
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Анатоль Трафімчык
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, іерэй Павел Каспяровіч
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Вольга Агапонава
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Аліна Паўлоўская
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Зміцер Даўгаполік
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Алесь Дзянісаў
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Тамара Нуждзіна
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Дзень беларускага пісьменства, Таццяна Салаўёва