125-годдзе Максіма Багдановіча адзначылі ў Клубе праваслаўнай размовы Пакроўскага сабора

11 снежня 2016 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна зладзілі літаратурна-мастацкую вечарыну, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Удзел у мерапрыемстве прынялі: Данута Бічэль, паэтка, стваральніца музея Максіма Багдановіча ў Гродне, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Міхась Скобла, паэт, перакладчык, эсэіст (Мінск); Таццяна Грыневіч-Матафонава, спявачка (Мінск), Аляксей Пяткевіч, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Анатоль Брусевіч, паэт, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, іерэй Павел Каспяровіч, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Уладзімір Петручык, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора:

Ва ўступным слове а. Георгій нагадаў, што ў сам дзень нарадження, 9 снежня, святар Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта. Настаяцель асабліва падкрэсліў важнасць гэтай падзеі: "...наша адказнасць захоўваць гэтую памяць. У першую чаргу - захоўваць яе ў малітве, але і ў такіх сустрэчах таксама,” – протаіерэй Георгій Рой.

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Клуб праваслаўнай размовы, 125-годдзе Максіма Багдановіча

Успамінамі пра таленавітага сына Беларусі ў гэты вечар прагучалі не толькі вершы і песні Максіма Багдановіча. Госці клуба пазнаеміліся з асаблівасцямі паэзіі і творчым лёсам Максіма Адамавіча, з гісторыяй сям'і і трагедыяй непаразумення паміж бацькам і сынам. Дакладчыкі чыталі і свае творы, прадставілі выданні прысвечаныя Багдановічу.

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Клуб праваслаўнай размовы, 125-годдзе Максіма Багдановіча

“Мы бессмяротныя, бо мы хрысціяне. І нам стварыў бессмяротны “Вянок” Максім Багдановіч,”- Данута Бічэль

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор Гродна, Клуб праваслаўнай размовы, 125-годдзе Максіма Багдановіча

СМІ пра падзею:

www.racyja.com​: У Гародні адзначылі 125 гадоў Максіма Багдановіча

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Мікалай БАЙДА