Малебны перад цудатворнай Казанскай іконай Маці Божай. Падаць запіскі ў Viber і e-mail

У часы выпрабаванняў хрысціяне заўсёды ўзмацнялі сваю малітву. Зараз усе мы праходзім выпрабаванне згубным паветрыем. Многія з нас вымушаны застацца дома. Але, тым не менш, у малітве мы павінны быць па-ранейшаму адзіныя. Наш прыход пачынае анлайн-трансляцыю галоўных богаслужэнняў у Пакроўскім саборы. Тыя нашыя браты і сёстры, хто вымушаны застацца дома, змогуць такім чынам маліцца разам з усёй абшчынай.

З 1 красавіка мы пачынаем штодзённае служэнне малебнаў перад цудатворнай Казанскай іконай Маці Божай і перад афонскім абразам Вялікамучаніка Панцеляімана аб здароўі ўсіх нас, а, асабліва, за захварэўшых людзей і тых медработнікаў, што іх лечаць. Малебны будуць таксама транслявацца online на Youtube-канале Пакроўскага сабора па наступным раскладзе: штодзённа 12:00, 14:00, 16:00.

Усе ахвотныя могуць далучыцца да гэтай саборнай малітвы і пераслаць імёны для памінання ці папрасіць паставіць свячу перад той ці іншай іконай. Пішыце:

Мы будзем вельмі ўдзячны і за Вашы ахвяраванні на ўтрыманне ў гэты няпросты час нашага храма і на дзейнасць абшчыны, якія можна зрабіць, пералічыўшы сродкі на ўказаны нумар тэлефона мтс +375295844658.

Банкаўскія рэквізіты:

· Прыход Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна;

· УНП 500 471 215;

· Р/р BY53PJCB30156000261000000933 у ААТ “Прыярбанк” ЦБУ600 код PJCBBY2X;

· “Прыярбанк”, вул. Маставая, 47.