Пра выхаванне дзяцей у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах гаварыла псіхолаг Ганна Янчый на сустрэчы ў сямейным універсітэце "Радзіна"

19 мая 2019 года лектарам ва Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім саборы выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый. Тэма апошняй у гэтым навучальным годзе размовы: "Духоўна-маральныя асновы выхавання дзіцяці ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах".

У межах сустрэчы Ганна Іванаўна скончыла тэму сямейнай канфлікталогіі з разглядам і разборам разнастайных выпадкаў з жыцця слухачоў навучальна-адукацыйнага курса. Прыведзеныя лічбы 764 выпадкаў разводаў з 1000 зарэгістраваных шлюбаў у г. Гродна здзівілі прысутных.

У пытаннях выхавання дзяцей Ганна Іванаўна працытавала словы вядомага педагога В.А. Сухамлінскага: "Як сонца адлюстроўваецца ў вадзе, так бацькі адлюстроўваюцца ў дзецях". Дакладчык закранула дзве мадэлі выхавання дзяцей — праз розум і праз сэрца, паказаўшы, як на выхадзе адрозніваецца будучыня першых і другіх.

P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем у наступным навучальным годзе.

Мікалай БАЙДА