Размову “пра сям’ю” з супрацоўнікамі ДУКВП “Гроднаводаканал” правёў настаяцель Пакроўскага сабора

7 ліпеня 2019 года, у дзень памяці дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх, настацель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой прыняў запрашэнне і сустрэўся з супрацоўнікамі прадпрыемства ДУКВП “Гроднаводаканал”. Галоўнай тэмай размовы сталі актуальныя пытанні абароны і захавання сям’і.

Айцец Георгій даў характарыстыку асноўным сучасным “сямейным” праблемам, вырашэнне якіх, у першую чаргу, патрабуе лячэння духоўных хвароб. Святар нагадаў пра важнасць захавання сямейных традыцый, зносінаў адзін з адным, гатоўнасць ахвяраваць, саступаць і служыць свайму бліжняму.

У завяршэнне размовы айцец Георгій павіншаваў прысутных з праваслаўным Днём Сям’і, пажадаў Божай дапамогі і адказаў на асабістыя пытанні супрацоўнікаў прадпрыемства.

Микалай БАЙДА, пераклад - Дзмітрый ДАЎГАПОЛІК