Псіхолаг Марына Філонік (Масква) правяла сустрэчу ў Пакроўскім саборы (відэа)

13 ліпеня 2019 года ў класе нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна з тэматычнай размовай “Асуджэнне” выступіла Марына Філонік – псіхолаг, сертыфікаваны псіхатэрапеўт, выкладчык, супервізар і член-сузаснавальнік Асацыяцыі Разумеючай псіхатэрапіі, выкладчык РПУ імя Іаана Багаслова, супервізар і лектар псіхалагічнай службы храма Касмы і Даміяна ў Шубіне, лектар партала Предание.ру, вядоўца праграмы “Кропка апоры” на канале Спас (2011-2013), аўтар каля 70 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у т.л. па хрысціянскай псіхалогіі, вядоўца штонядзельнай евангельскай групы.

На працягу размовы аўтар дзялілася са слухачамі сваім прафесійным бачанем паходжання навыку асуджэння, а таксама досведам пераадолення і барацьбы з дадзенай духоўнай з’явай і адказвала на пытанні слухачоў.

Мікалай БАЙДА