Вечар памяці протаіерэя Кірыла Зайца адбыўся ў Пакроўскім саборы + Відэа

14 ліпеня ў Клубе праваслаўнай размовы адбыўся вечар памяці протаіерэя Кірыла Зайца, прымеркаваны да 150-годдзя з дня нараджэння настаяцеля Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна 1918-1922 гг. У 1941 годзе святар узначаліў знешнюю – Пскоўскую Праваслаўную місію. Лектарам на сустрэчы выступіў Канстанцін Абозны, загадчык кафедры царкоўна-гістарычных дысцыплін Свята-Філарэтаўскага праваслаўна-хрысціянскага інстытута (г. Масква).

Госця прадставіў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой. Канстанцін Пятровіч распавёў пра айца Кірыла як пра роднага і добра знаёмага чалавека.

Інфармацыі пра гродзенскі перыяд служэння гэтага святара практычна няма, але жыццяпіс уражвае глыбінёй даверу да Бога і служэння Госпаду ў найцяжэйшых жыццёвых абставінах.

У завяршэнне сустрэчы айцец Георгій выразіў надзею, што Канстанцін Пятровіч не апошні раз наведвае сабор і, магчыма, у наступны раз больш падрабязна распавядзе пра Пскоўскую праваслаўную місію ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Кнігу пра гэтыя падзеі лектар перадаў у фонд бібліятэкі Свята-Пакроўскага сабора.

Мікалай БАЙДА