“Складаны падлетак: як перажыць складаны перыяд у жыцці дзіцяці – псіхолаг Ганна Янчый” правяла сустрэчу ў сямейным універсітэце “Радзіна”

3 лістапада 2019 лектарам ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый. Тэма размовы – “Чаму падлеткі складаныя?” (псіхалагічныя характарыстыкі “складаных” падлеткаў).

“Складаны” падлетак – дзіця ў стадыі палавога выспявання, якое дэманструе асацыяльныя паводзіны. Яму ўласцівы характэрныя рысы – напускная незалежнасць, непаслухмянасць, грубасць, жорсткасць, агрэсіўнасць, частыя змены настрою, схільнасць да канфліктаў, недысцыплінаванасць ды інш. Ён прагульвае школьныя заняткі, ігнаруе хатнія абавязкі, правакуе бойкі, спрабуе ўжываць алкаголь, курыць ды інш.

Складанасці ў паводзінах дзіцяці могуць пачынацца з 9 год. Паводзіны, якія не ўпісваюцца ў нормы, прынятыя ў грамадстве, пагарда да грамадскіх нормаў і правілаў, адхіленне ад агульнавядомых нормаў, адсутнасць жадання знайсці агульную мову з выкладчыкамі, бацькамі – такія паводзінскія рэакцыі сучасных падлеткаў. “Складаны” падлетак негатыўна рэагуе на чыё-небудзь жаданне дапамагчы, адмоўна ставіцца да дотыкаў, неахвотна ідзе на візуальны кантакт, з недаверам ставіцца да людзей, у яго маюцца праблемы з вучобай і з харчаваннем.

Любыя метады выхавання прымаюцца ім у штыкі. Пры гэтым іх пратэст дастаўляе ім мноства нязручнасцей. Многія бацькі мяркуюць, што складаны падлетак адчувае задавальненне ад сваіх кепскіх выхадак, аднак у сапраўднасці на падсвядомым узроўні ён адчувае пакуты.

Якія прычыны з’яўлення складаных падлеткаў? Вылучаюць некалькі груп прычын: біялагічныя, псіхалагічныя,

сацыяльныя, сацыяльна-педагагічныя, сацыяльна-эканамічныя, маральна-этычныя.

Псіхіка з цяжкасцю спраўляецца з фізіялагічнымі, псіхалагічнымі і сацыяльнымі з’явамі, і настае ўзроставы псіхалагічны крызіс. Прыкметы падлеткавага крызісу наступныя: няўпэўненасць у сабе, у сваёй знешнасці, моцнае хваляванне з прычны меркавання іншых людзей, “юнацкі максімалізм” – катэгарычнасць у меркаваннях, саманадзейнасць, перапады ў паводзінах і палярнасць псіхікі: спалучэнне ўважлівасці і абыякавасці, сарамлівасці і нахабнасці, гаварлівасці і замкнёнасці, летуценнасці і цынізму і г. д., цяга да атрымання максімуму інфармацыі па цікавячай тэме пры хуткай змене аб’ектаў інтарэсу, бессістэмнасці.

У псіхалогіі вылучаюць мноства разнастайных тыпаў “складаных падлеткаў”. Прывядзем для прыкладу некаторыя.

1)Цынікі, у якіх назіраецца свядомае парушэнне сацыяльных нормаў. Яны ўпэўнены, што ўсе хочуць паступаць, як яны, і ў дзеяннях іх скоўвае ўсяго толькі баязлівасць.

2)Канфармісты, якія ідуць на канфлікты пад уздзеяннем асацыяльнай кампаніі. Пераважна гэтыя дзеянні выпадковыя, прадыктаваныя перайманнем “куміра”. Назіраецца ў складаных падлеткаў, якія маюць вялікую залежнасць ад меркавання іншых. Часта становяцца закладнікамі становішча.

3)Тыя, што вагаюцца. Ім складана ўстаяць ад спакус. Ім хочацца хутка задаволіць раптоўныя патрэбнасці. Пры гэтым парушэнне нормаў нясе за сабой раскаянне.

4)Афектыўныя падлеткі, якія адрозніваюцца павышанай крыўдлівасцю і сур’ёзнымі прэтэнзіямі. Нярэдка ім здаецца, што яны трываюць несправядлівыя адносіны, імкнуцца да

пратэсту, помсты. Сярод гэтай катэгорыі часта сустракаюцца дэманстратыўныя суіцыднікі.

5)З парушэннем камунікатыўных навыкаў. Падлеткі, у досведзе якіх адсутнічаюць прадуктыўныя зносіны, супрацоўніцтва, узаемадапамога. Уласціва песімістычнасць, крытыканства, дэспатызм, супраціўленне прынятым правілам.

6)Эмацыйна ўзбудлівыя. Прычынай праблем паводзінаў становяцца неўралагічныя паталогіі, псіхатраўмуючыя падзеі. Характэрны зніжаны афектыўны кантроль, імпульсіўнасць, празмерная эмацыйнасць у стрэсавых сітуацыях (плач, крык, прымяненне фізічнай сілы).

7)Са зніжэннем кагнітыўных функцый. Дзеці і падлеткі з затрыманым, скажоным інтэлектуальным развіццём маюць складанасці ў школьным навучанні. Няздольнасць выконваць навучальную дзейнасць, нізкі пазнавальны інтарэс фарміруюць адмоўныя адносіны да ўрокаў, настаўнікаў, школы, што праяўляецца паводзінскімі праблемамі (прагуламі, сваркамі).

8)З няўстойлівасцю валявой сферы. Матывы дзеянняў падлеткаў вызначаюцца эмацыйнымі перажываннямі, блізкасцю і даступнасцю мэты. Перыяды інтэнсіўных валявых намаганняў чаргуюцца з поўным бязволлем, трактуемым як цяжкавыхоўваемасць.

Што трэба рабіць бацькам, каб дапамагчы дзіцяці справіцца з гэтым “захворваннем”? Перш за ўсё, паспрабуйце вызначыць, што хаваецца за гняўлівасцю, агрэсіяй, раз’юшанасцю (або любой іншай, негатыўнай эмоцыяй) дзіцяці. Таксама неабходна ўстанавіць межы і абазначыць іх непарушнасць. Гэта правіла мае на ўвазе дзеянне разумных правілаў, устаноўленых у вашай сям’і, за невыкананне якіх падразумяваецца разумнае пакаранне.

Вам няварта ігнараваць трывожныя сігналы. Магчыма, вы заўважылі, што перад выбухам раз’юшанасці дзіцё пакутуе на галаўны боль ці актыўна ходзіць па доме. Магчыма, ён злуе па той самай прычыне. Калі чалавек у стане вызначыць сітуацыю, што выклікае гнеў, яму становіцца прасцей усё трымаць пад кантролем.

Дапамажыце падлетку адшукаць метад, які дапамагае спраўляцца з раз’юшанасцю. Варыянты, якія найбольш пасуюць, – спартыўныя практыкаванні. Магчыма, яму падыдзе спартыўная зала, баксёрская груша. Некаторым дзецям прасцей выплеснуць эмоцыі праз музыку ці іншую творчасць. Вызначце, што выклікае цікавасць вашага сына ці дачкі.

У кожнага падлетка павінна быць прастора, дзе ў яго будзе магчымасць прывесці свае пачуцці і эмоцыі ў парадак. Не трэба пераследаваць падлетка, калі ён злы, патрабаваць хуткіх прабачэнняў ці вытлумачэння сітуацыі. Калі прыступ раз’юшанасці не прайшоў, сітуацыя адразу ж пагоршыцца і нават можа стаць прычынай праяўлення фізічнай агрэсіі.

Калі хочаце, каб дзіцё навучылася кантраляваць раз’юшанасць, умейце самі спраўляцца з гневам. Вы не зможаце дапамагчы падлетку, калі самі не здольны трымаць сябе ў руках. Спрабуйце захоўваць самавалоданне ў любой сітуацыі.

Усім падлеткам неабходна адчуваць, што іх любяць. Кожны падлетак – гэта асоба з унікальным характарам і перавагамі. Але ва ўсіх падлеткаў ёсць нешта агульнае. Не важна, наколькі ваша дзіця аддалілася ад вас, наколькі ён здаецца самастойным і якія паводзіны дэманструе – яму патрэбна ваша любоў.

10 лістапада 2019 года Універсітэт сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы запрашае на сустрэчу “Фарміраванне ў сям’і здаровага ладу жыцця на

аснове маральных паводзінаў”. Лектар – кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2

P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем у наступным навучальным годзе.

Псіхолаг Ганна ЯНЧЫЙ