У Гродзенскай міранскай багаслоўскай калегіі пры Пакроўскім саборы прайшлі арганізацыйныя сходы для слухачоў і тых, хто паступае

16 і 17 верасня 2020 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыліся арганізацыйныя сходы для слухачоў і абітурыентаў міранскай багаслоўскай калегіі імя Прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага.

Настаяцель Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой і каардынатар калегіі дыякан Барыс Барадзінчык падчас сустрэч распавялі пра мэты і задачы развіцця багаслоўскай адукацыі пры кафедральным саборы, рэструктурызацыі і змесце абноўленай вучэбнай праграмы, пазнаёмілі з календаром заняткаў, складам выкладчыкаў, спісам вывучаемых дысцыплін і іншымі актуальнымі пытаннямі.

На сённяшні дзень міранская багаслоўская калегія імя прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага, з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскай епархіі, Беларускай Праваслаўнай Царквы. Выкладчыкі Калегіі - святары і свецкія г. Гродна, якія маюць вышэйшую багаслоўскую адукацыю. Акрамя таго, для лекцый запрашаюцца выкладчыкі з іншых гарадоў і краін.

У верасні 2019-га года гарадзенская калегія была прынята ў члены Асацыяцыі Oikosnet - аб'яднання акадэмій і міранскіх цэнтраў Еўропы.

Навучанне бясплатнае. Заняткі праходзяць па серадах і чацвяргах а 18:00.

Каардынатар калегіі: дыякан Барыс Барадзінчык (+375 29 58 22 453)

Мікалай БАЙДА